?

Log in

No account? Create an account

ФК Гомель і беларуская мова

RTeHeg96Zbw


Паважаныя сябры!

Дазвольце павіншаваць Вас з пачаткам 23-га Чэмпіяната Беларусі па футболе і пажадаць Вам толькі перамог і чэмпіёнства ў гэтым сезоне.

Футбол, гэта той спорт, што ў Беларусі прыцягвае найбольшую колькасць прыхільнікаў. Але акрамя гэтага, гэта і той спорт, што мае прамы ўплыў на фарміравання патрыятычнага складу характару, любові да Радзімы, Беларусі і родных мясцін. Гэта той спорт, што гуртуе народ. А ў Беларусі гэты народ беларусы і мова гэтага народу беларуская.
Несумненна, вы бачыце, што беларуская мова не выкарыстоўваецца ў колькасці ў якой усім нам бы хацелася. Але ў вас ёсць магчымасць уплываць на тое, каб беларускай мовы ў Беларусі было болей.
Таму шаноўна прапануем Вам зрабіць у новым сезоне наступныя захады:
1. Прозвішчы футбалістаў на іх спартыўнай форме пісаць па-беларуску;
2. Гукавое і візуальнае суправаджэнне на стадыёне падчас правядзення матчаў праводзіць па-беларуску;
3. Пасляматчавыя прэс-канферэнцыі праводзіць па-беларуску;
4. У трэніровачным, арганізацыйным і пазсядзённым жыцці больш выкарыстоўваць беларускую мову і стымуляваць да гэтага іншых;
5. У стасунках з прэсай выкарыстоўваць беларускую мову;
6. Зрабіць беларускамоўную версію Вашага афіцыйнага сайта.
Гэтыя невялікія захады, што не прынясуць вам затрат, дазволяць не толькі падвысіць патрыятызм сярод беларусаў, падвысіць выкарыстанне беларускай мовы, але і падвысіць цікавасць да чэмпіяната, а гэта ў сваю чаргу больш прададзеных квіткоў і рэкламы – прамая выгада для клуба.
Спадзяюся, гэтыя прапановы знойдуць водгук у Вашых мужных беларускіх сэрцах.
У адпаведнасці з Законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” просім даць адказ пісьмова, у вызначаны законам час на вышэй пазначаны адрас.

З павагай і пажаданнем посьпехаў і перамог,

Comments

January 2017

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Tags

Powered by LiveJournal.com