Ihar Sluchak (ihar_sluchak) wrote,
Ihar Sluchak
ihar_sluchak

ФК "Нёман" (Гародня) і беларуская мова (дакумент)

нёман

Змястоўны добразычлівы адказ прыйшоў з ФК "Нёман" па пытанні беларускай мовы. Быў дадзены адказ па кожнаму пытанню, хоць пакуль да рэалізацыі пажаданняў, як падаецца, далёка.
Надпісы на форме ў гэтым сезоне будуць па-руску, бо ўжо па-руску надрукаваны прозвішчы футбалістаў на гульнявой форме (хоць і не ўпэўнены, што футбалісты у адной майцы ўвесь сезон гуляюць). Гукавое і візуальнае суправаджэнне па-беларуску з'явіцца ў бліжэйшай будучыні, хоць гэта вельмі размытае паняцце, але спадзяюся гэта сапраўды будзе ў гэтым сезоне. Наконт беларускай версіі сайта прама адказалі, што да гэтага яшчэ далёка, хоць і ў рускай версіі можна навіны па-беларуску пасціць, думаю ніхто не пакрыўдзіцца. Цікавы і вельмі лагічны адказ наконт правядзення прэс-канферэнцый - вядучы можа весці яе па-беларуску, а ўсе астатнія задаваць і адказваць на любой з двух дзяржаўных моў. Спадзяюся, вядучы сапраўды будзе весці прэс-канферэнцыі па беларуску, а журналісты і футбалісты будуць браць з яго прыклад.
Адным словам, нават калі гэта і адпіска (у прынцыпе гэта і ёсць адпіска), але напісана пісьменна і з густам, да якой цяжка наўпрост падкапацца. Таму ж ФК "Гомель" трэба павучыцца працы ў галіне камунікацыі з грамадскасцю, бо там спачатку пачалі прыгожа і тлуста мёдам mазаць, а ў выніку скаціліся да фарcу і гістэрыкi.

P.S. А за Гарадню "Нёману" асобнае "дзякуй" :)
Tags: Ігар Случак, БЕЛАРУСЬ, Гомель, Гродна, Справаводства на беларускай мове, футбол
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments